«Па-першае, што тычыцца блакавання: трэба разумець, што гэта рашэнне было прынята не з бухты-барахты, а сапраўды Генпракуратура выявіла факт парушэння заканадаўства аб СМІ. Гаворка ідзе аб артыкуле 38, згодна з якім забаронена размяшчэнне інфармацыі ад імя незарэгістраваных у нашай краіне вось гэтых фондаў. Гэтыя акты пацвердзіліся, такіх артыкулаў не адзін, скажам так. І менавіта на падставе гэтага Міністэрства інфармацыі прыняло дадзенае рашэнне, разумеючы, што заканадаўства павінна выконвацца», — заявіў ён.

Калі будзе адноўлены доступ да Tut.by, Андрэй Кунцэвіч не ведае.

«Гэта, напэўна, пытанне не да Мінінфарма, а да кіраўніцтва партала Tut.by — ці прымуць яны якія крокі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў, не прымуць, мне пра гэта на сённяшні дзень невядома».

Каментуючы інфармацыю пра тое, што ўласнікі партала не маюць магчымасці што-небудзь зрабіць, паколькі ў іх адсутнічае доступ да сервераў, Андрэй Кунцэвіч параіў звярнуцца ў іншыя ведамствы.

«Ну не Міністэрства ж інфармацыі забірала ў іх серверы! Гэта не ў нашай кампетэнцыі. Хай яны разбіраюцца з тымі службамі або арганізацыямі, якія гэтым пытаннем займаюцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0