Культавы Сяргей «Хлопотное дельце» Міронаў выйшаў на свабоду ў Жодзіне пасля 30 сутак арышту. Журналісты Onliner.by сустрэлі яго.

— Якія планы на будучыню?

— Вучыцца.

— З кім быў Феліксік увесь гэты час?

— Хтосьці забраў, у кагосьці ключы былі, я не хваляваўся за яго.

— Колькі кніг вы прачыталі?

— У нас не было кніг.

— Чым займаліся?

— Швэндаліся, балбаталі, гулялі там у шахматы…

Сяргей Міронаў атрымаў вядомасць дзякуючы міліцэйскаму відэа, знятаму пасля яго першага затрымання. Хлопец у нязмушанай манеры расказаў пра свае планы на жыццё і выклікаў фурор у інтэрнэце.

Чытайце таксама:

«Бастовать — хлопотное дельце». Што вядома пра хлопца, які затроліў міліцыю ў культавым відэа і атрымаў 15 сутак

«Там было 50-100 чалавек, а не 10-15». Як Сяргея «Хлопотное дельце» Міронава судзілі за марш у Малінаўцы

Мама Сяргея «Хлопотное дельце» выйшла на волю і распавяла пра сябе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0