Некалькі дзён таму дырэктар ГУ “Сталічны транспарт і сувязь” Валерый Шкуратаў напалохаў беларускае грамадства сваімі заявамі наконт магчымага павышэння коштаў на праезд. Па яго словах толькі тарыф у 1000 рублёў дазволіць выправіць крытычную сітуацыю. Маўляў, грошай не хапае нават на закупку новай тэхнікі. “Я мала веру, што ў летні час урад вырашыць павышаць кошт праезду, хутчэй за ўсё, па новых тарыфах грамадзяне пачнуць ездзіць у верасні”, – заявіў галоўны транспартнік Мінску.

Тым не менш

згодна з існуючымі ў Беларусі абмежаваннямі ў цэнаўтварэнні праезд у грамадскім транспарце можа быць павялічаны за адзін раз не больш як на 20%.
Гэта значыцца, што максімальна магчымы кошт, які можа быць усталяваны, – 720 рублёў. Для таго, каб дасягнуць мяжы ў 1000 рублёў, транспартнікам прыйдзецца ўзвышаць цэны тры разы – з прамежкамі ў 720 і 850 рублёў. Другі варыянт – паспрабаваць атрымаць для свайго прадпрыемства прэферэнцыі ад уладаў і дазвол на свабоднае ўсталяванне тарыфаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?