Грамадзянін ЗША спадзяецца, што да гэтага часу суд і адміністрацыя калоніі высветляць, дзе згубіліся яго дакументы наконт амністыі.

Пра гэта паведаміў адвакат Дзмітры Гарачка пасля наведвання ім магілёўскай калоніі №15.

Амерыканскі адвакат Эмануіл Зельцэр пачаў галадоўку 8 чэрвеня ў знак пратэсту супраць дзеянняў Мінскага гарадскога суда, які не прадастаўляе адміністрацыі калоніі дакументы, неабходныя для разгляду пытання аб амністыі.

Як паведаміў Дзмітры Гарачка, калонія №15 Магілёва накіравала запыт у Мінскі гарадскі суд яшчэ 7 мая. Гэта інфармацыя абвяргае заяву старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы, які 25 чэрвеня паведаміў журналістаў, што ў Мінскім гарадскім судзе няма запыту наконт справы Зельцэра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?