«Белавія» прыпыніць рэйсы ў Літву і назад, гаворыцца ў паведамленні перавозчыка.

«Мы вымушаныя адмяніць палёты ў Вільню з 25 мая з 03:00 да 02:59 26 чэрвеня. Мы прыносім свае прабачэнні, а таксама шкадуем аб сітуацыі, якая склалася па абсалютна не залежных ад нас прычынах», — паведамілі ў «Белавія».

Раней Літва паведаміла, што з апоўначы 25 мая перастане прымаць самалёты, маршрут якіх праходзіць над Беларуссю. МЗС Літвы рэкамендаваў сваім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Беларусі, пакінуць краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0