Свет

Прэзідэнт Латвіі пракаментаваў замену сцяга Беларусі на ЧС па хакеі ў Рызе

Адэкватнай палітычнай рэакцыяй і сігналам аб тым, што Латвія не прызнае кіраўніцтва Беларусі, у аўторак назваў прэзідэнт Рэспублікі Эгілс Левітс інцыдэнт з заменай дзяржаўнага сцяга Беларусі падчас Чэмпіянату свету па хакеі.

Delfi.lv

«Замена сцяга Беларусі — адэкватная палітычная рэакцыя і сігнал, што мы не прызнаём кіруючы рэжым у суседняй дзяржаве», — сказаў кіраўнік дзяржавы ў эфіры мясцовага тэлеканала ТV3, як піша ТАСС.

Рашэнне Беларусі выдварыць з краіны ўсіх латвійскіх дыпламатаў, па словах Левітса, стала рэакцыяй на паслядоўныя дзеянні Латвіі пасля таго, як Беларусь здзейсніла «беспрэцэдэнтнае парушэнне міжнароднага права, якое прадстаўляе пагрозу для міжнароднага авіязлучэння».

Гэты інцыдэнт закрануў і Латвію, паколькі ў экстранна пасаджаным у Мінску 23 мая самалёце ірландскай авіякампаніі Ryanair, які рухаўся маршрутам Афіны — Вільня, таксама знаходзіліся двое грамадзян Рэспублікі.

Прэзідэнт Латвіі падкрэсліў, што Латвія пасля гэтага прасіла ад ЕС рэакцыі на сітуацыю, і Еўрарада дамовілася аб санкцыях у дачыненні да Беларусі. «Мы абараняем міжнароднае права і бяспеку міжнароднай авіяцыі», — адзначыў Левітс.

Нагадаем, што 24 мая дзяржаўны сцяг, вывешаны каля адной з гасцініц у цэнтры Рыгі, дзе пражываюць нацыянальныя хакейныя зборныя, быў заменены на бел-чырвона-белы сцяг. Гэта ўласнаручна зрабілі кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс і мэр Рыгі Марціньш Стакіс.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс15

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

«Иль русский от побед отвык?» У цэнтры Мінска сёння дэкламавалі «Паклёпнікам Расіі» Пушкіна40

Мужа пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак асудзілі за фінансаванне «экстрэмізму»1

«Белавія» паказала новы самалёт — падсанкцыйны Airbus1

Мінчанка кінула сталіцу, аднавіла хату 1905 года — і шчаслівая2

У Гомель прыедзе Грыгорый Лепс, квіткоў ужо амаль няма16

Ці можа пасажыр не плаціць за праезд другі раз, калі ягоны аўтобус стаў з-за дажджу?

ПВК «Вагнер» пакідае Малі3

Том Круз трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса за трук у апошнім фільме «Місія невыканальная»

Вынаходніцтва ў Беларусі скацілася да шматгадовага мінімуму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс15

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць