Мінздароўя: За суткі 840 выпадкаў каранавіруса
Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зафіксавалі 840 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 764 чалавекі.
Учора было 953 выпадкі.
З пачатку пандэміі зарэгістравалі 387 818 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 377 869 пацыентаў.
За ўвесь час памёр 2791 чалавек.
За мінулыя суткі выканана 8169 тэстаў (за ўвесь час — 6 230 051 тэст).
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ