Нямецка-беларуская студэнцкая ініцыятыва Lahoda e.V. запрашае беларусаў і беларусафілаў на першы бэрлінскі Стол заўсёднікаў.Стол заўсёднікаў (Stammtisch) - жывая нямецкая традыцыя, дзе народ рэгулярна сустракаецца вакол пэўнага стала, каб піва папіць і абмеркаваць што заўгодна. Наш стол знаходзіцца ў Бэрлін-Кройцберзе, і сустракацца будзем кожны першы чацьвер месяца.
Першы раз адбудзецца 2 ліпеня 2009, а 20-ай гадзіне.
Дзе?
Weltrestaurant Markthalle, Pücklerstrasse 34, Berlin Kreuzberg, станцыя мэтро Görlitzer Bahnhofhttp://www.weltrestaurant-markthalle.de
Калі ласка, зарэгіструйцеся тут: http://doodle.com/yvcyr5mq29xwzfzd
...або ў Фэйсбуку: група "Belarussen in Deutschland" http://www.facebook.com/group.php?gid=81151034646
...або праз е-мэйл: lahodniki(at)yahoo.com
Студэнцкая ініцыятыва Lahoda e.V. - аб'яднаньне, заснаванае ва унівэрсытэце Віядрына ў Франкфурце-на-Одэры з мэтай падтрыманьня студэнцкага і культурнага дыялогу з Беларусьсю.
Große Scharrnstraße 59
15230 Frankfurt (Oder)
http://lahoda.euv-frankfurt-o.de