Улада

Лукашэнка ў парламенце: У самалёце знаходзіўся тэрарыст, і пра гэта ведалі далёка за межамі Беларусі

Лукашэнка сёння выступае перад парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання.

БелТА

Вось асноўныя цытаты.

«Як мы і прагназавалі, нашы нядобразычліўцы звонку, ды і ўнутры краіны, змянілі метады атакі на дзяржаву. Яны пераступілі мноства чырвоных ліній, перайшлі межы здаровага сэнсу і чалавечай маралі». Нядобразычліўцы перайшлі ад арганізацыі бунтаў да этапу задушвання.

Прыняўшы самыя жорсткія меры, беларуская дзяржава ў зародку падавіла хвалю неанацызму. «Нашы дзеянні маглі падацца празмернымі тым, хто апраўдвае іх злачынствы. Але гэтая стратэгія жыццёва важная для краіны», — падкрэсліў ён.

«На працягу 2020 года на Беларусь аказваўся беспрэцэдэнтны ціск. Ніводная краіна ў свеце не сутыкалася з такім шматпланавым, шматузроўневым тэрорам, — заявіў ён. — Чаму абрынуліся на Беларусь? Бо не зрабіла, як усе, не прагнулася і не паддалася статкаваму інстынкту, дзейнічала ў першую чаргу ў інтарэсах людзей, а не чыіх-то глабальных фінансавых амбіцый».

Пракаментаваў Лукашэнка сітуацыю з самалётам Ryanair Афіны — Вільня, які сеў у Мінску.

Паведамленне пра мініраванне самалёта паступіла са Швейцарыі [электронная пошта, з якой нібыта прыйшло паведамленне сапраўды зарэгістравана ў Швейцарыі — НН], «самалёт развярнулі каля БелАЭС. А калі б раптам сістэмы бяспекі АЭС былі пераведзеныя ў рэжым поўнай баявой гатоўнасці?» — спытаў Лукашэнка.

«Была бомба ці не, але калі б мне далажылі аб тым, што ў самалёце тэрарыст, я б неадкладна аддаў загад пасадзіць самалёт».

«Хай заходнія абаронцы адкажуць: на якія спецслужбы працавалі двое затрыманых? Хто плаціў падонку, які забіваў людзей у брацкай Украіне?»

«У самалёце знаходзіўся тэрарыст і пра гэта ведалі далёка за межамі Беларусі».

Ён дадаў, што «дзейнічаў законна, абараняючы людзей, па ўсіх міжнародных правілах». «Тры чалавекі выйшлі з самалёта ў Мінску, каб не вяртацца з Вільні, аднак з іх зрабілі фэйкавых супрацоўнікаў КДБ».

«Напісаныя пад капірку абвінавачванні заходніх краін і абмежаванні на палёты пасыпаліся адразу — не паспеў авіялайнер сесці ў Мінску. Занадта ўжо хутка «зрэагавалі». Гэта, хутчэй за ўсё, спланаваная правакацыя», — сказаў Лукашэнка

***

Таксама выступаючы ў парламенце, Лукашэнка сказаў, што рэферэндум па новай Канстытуцыі пройдзе на самым высокім узроўні — дэмакратычна і адкрыта.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Усе навіны →
Усе навіны

У Брытаніі знялі з продажу модныя лялькі-монстры Лабубу — праз іх здараліся бойкі паміж пакупнікамі1

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць20

Мужчына ў Воранаўскім раёне памёр ад укусу пчол4

Адзінаццацікласнікі з Гродна вырашылі зрабіць апошні тыдзень у школе запамінальным — і сталі зоркамі тыктоку16

З Ізраіля выслалі двух расіян, якія выдавалі сябе за ўкраінскіх журналістаў. Яны спрабавалі ўзяць інтэрв’ю ў Андрэя Макарэвіча

Дзе глядзець фільмы і серыялы анлайн у беларускай агучцы?2

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву43

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць