Тым часам для атамшчыкаў у Астраўцы ўзводзяць першы дом.

Беларусь абрала расійскі праект АЭС, падрыхтаваны навукоўцамі з Санкт‑Пецярбурга, паведаміў віцэ‑прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімір Сямашка, выступаючы ў Нацыянальным сходзе.

Паводле ягоных словаў, расійскі ўрад гатовы выдзеліць цягам 2010‑2018 гадоў 9 мільярдаў даляраў крэдыту на будаўніцтва АЭС.

Пра гэта нядаўна паведаміў у лісце Уладзімір Пуцін.

Паводле словаў Сямашкі, беларускі бок спадзяецца падпісаць кантракт з расійскімі будаўнікамі ў верасні гэтага году.

Уладзімір Глод, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0