Гэта ўжо другая паездка Мішусціна ў Беларусь сёлета і чацвёртая — за час яго прэм'ерства. У мінулы раз расійскі прэм'ер быў тут у сярэдзіне красавіка.

У гэты раз паездка Мішусціна пройдзе паралельна з іншым візітам: на 28 мая прызначаныя перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы.

«На фоне скандалу з самалётам і авіяблакадай, пасля затрымання расіянкі і напярэдадні сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным: Міхаіл Мішусцін сёння адпраўляецца з двухдзённым рабочым візітам у Беларусь», — так ахарактарызаваў абставіны паездкі блізкі да прэзідэнта РФ тэлеграм-канал «Пул №3». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0