Грамадства

Што адбываецца з валютай у банкаматах? І пры чым тут забарона палётаў «Белавія»?

Учора ў сеціве пачала з'яўляцца інфармацыя пра тое, што ў банкаматах няма даляраў, перадусім называліся банкаматы «Прыёрбанка». Пад вечар банк сам заявіў, што ў некаторых банкаматах для зняцця часова ёсць толькі беларускія рублі. А каб зняць валюту, трэба пацікавіцца ў кол-цэнтры, дзе яна ёсць.

Скрыншот з пабліка УКантакце

Што адбываецца? Аказваецца, гэта шматпавярховая гісторыя з ноткамі трагікамедыі.

Як расказалі «Нашай Ніве» абазнаныя, учора ўвечары ў адным з банкаматаў скончылася валюта — яе проста не паспявалі падвезці: у «Прыёрбанка», як і ў некаторых іншых банкаў, няма ўласнай службы інкасацыі, яны карыстаюцца цэнтралізаванай, што не дазваляе дагружаць банкаматы хвіліна ў хвіліну. 

За гэты час хтосьці сфатаграфаваў абвестку аб адсутнасці валюты на дысплэі банкамата і пераслаў у папулярныя тэлеграм-каналы, у выніку чаго «за вечар з банкаматаў вынеслі ўсю валюту». 

Дагрузіць банкаматы своечасова было немагчыма, таму банк праінфармаваў аб праблемах. 

Але ёсць і яшчэ адзін паварот гісторыі. Справа ў тым, што валюта гатоўкай завозіцца ў той жа «Прыёр» самалётамі з Франкфурта.

Пералёты цяпер забароненыя, таму ў банку сапраўды адчуваюць праблемы, але называюць іх часовымі.

На практыцы пакупка валюты адбываецца так: беларускі банк плаціць эмісійнаму цэнтру ў лічбавай валюце трошкі больш, а назад атрымлівае гатоўку, якую можа прадаць насельніцтву. 

Груба кажучы, калі ўчора прыёраўскія банкаматы спустошылі трымальнікі іншых картак, то банк на гэтым нават зарабіў. 

І вось цяпер, выглядае па ўсім, тым банкам, якія куплялі валюту ў Еўропе, прыйдзецца купляць яе ў дадатковага пасярэдніка — Расіі.

Нейкі расійскі банк будзе яе купляць і дастаўляць у Расію, а потым яна будзе паступаць у Беларусь. Гэта дадатковыя выдаткі, без уліку лагістыкі фінансісты кажуць пра 0,25% камісіі з сумы ўгоды. Няясна, ці адаб'ецца гэта на курсе, найхутчэй, што не — у існай палітычнай сітуацыі банкі будуць вымушаныя пакрываць гэтую розніцу з уласных прыбыткаў.

Даляр сёння падаражэў больш чым на паўтары капейкі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць