Журналісты падзяліліся статыстычнымі звесткамі ад кампаніі Atlas VPN. Паводле справаздачы, каля 3,3 мільярда чалавек выкарыстоўваюць Chrome, доля браўзера складае 41%.

Другое месца займае Safari, якім карыстаюцца 944 мільёны чалавек. Запатрабаванасць Safari тлумачаць у тым ліку тым, што гэтая праграма ўсталяваная па змаўчанні на iPhone, Mac, iPad.

На трэцім месцы па колькасці карыстальнікаў знаходзіцца Firefox.

Ніжэй у топе размяшчаецца Microsoft Edge, які з'яўляецца афіцыйным браўзерам Windows. На долю папулярнай праграмы прыпадае аўдыторыя з 171 мільёнам карыстальнікаў. За ёй ідзе Samsung Internet, замыкае рэйтынг Opera.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0