Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (8-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу Уімблдонскага турніру.

26 чэрвеня ў матчы трэцяга круга яна выйграла ў румынкі Сараны Чырсця (27) з лікам 7:6 (7:2), 6:3.

Цяпер Азаранка сустрэнецца з 10-й ракеткай свету Надзеяй Пятровай, якая ў 1/16 фіналу перамагла аргентынку Гізелу Дулько (45) — 3:6, 6:3, 6:4.

У другім раундзе Дулько выйграла ў былой першай ракеткі свету расіянкі Марыі Шарапавай (60), а Пятрова ў стартавым матчы разграміла беларускую тэнісістку Анастасію Якімаву (81) — 6:1, 6:1.

Раней на Уімблдоне Азаранка ні разу не праходзіла далей за трэці круг. Летась на гэтым турніры менавіта Пятрова спыніла беларуску на шляху да 1/8 фіналу. Агульны лік сустрэч — 2:1 на карысць расійскай тэнісісткі.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0