Пра пасадку самалёта

«Магчыма, хтосьці разглядае гэта як прымусовую пасадку самалёта. Ведаеце, я думаю, што вельмі многія перабольшваюць патэнцыял беларускіх спецслужбаў, але калі гэта так, то, як сказаў прэзідэнт у пасланні парламенту, добра, што беларускія спецслужбы маюць такі ўзровень. Затрыманне гэтых двух грамадзян адбылося ўжо пасля таго, як яны праходзілі мытны і памежны кантроль на вылет зваротнага рэйса з Мінска пасля надгляду самалёта. Таму тут няма абсалютна ніякай сувязі».

Пра Захад 

«Пяцьсот гадоў Захад дыктаваў нам умовы, як жыць, Што рабіць, па якіх правілах развівацца. Сёння з'явіліся буйныя геапалітычныя гульцы: Кітай — адна з найбуйнейшых эканомік свету, Індыя актыўна развіваецца, Расія зняла ружовыя акуляры, якія ў яе былі ў 1990-я і ў пачатку 2000-х гадоў, устала з каленяў і рэальна бачыць, што сабой уяўляе Захад. Расія таксама адна з вядучых сусветных дзяржаў, пры гэтым ядзерных дзяржаў. Гэта не падабаецца многім на Захадзе — страта свайго аўтарытэту. Робяцца дзеянні з тым, каб усё-ткі ўмацаваць свой лагер».

Што магло б быць, каб у 2020-м не было пратэстаў

«Былі відавочныя намёкі на тое, што бліжэйшыя пяць гадоў будуць выкарыстаны для так званага транзіту улады, як гэта адбываецца ў некаторых постсавецкіх рэспубліках».

Аб пратэстах

«Для мяне, шчыра кажучы, незразумелыя дзеянні пэўнай катэгорыі насельніцтва, што атрымала выгоды пры цяперашняй уладзе, якая дазваляе адпачываць на Мальдывах або на іншых раскошных курортах, і пры гэтым выходзіла пратэставаць супраць гэтага «рэжыму».

Так, пэўныя памылкі былі, але гэта не тыя, на мой погляд, памылкі, якія маглі б быць, як цяпер модна казаць, трыгерам для вось гэтых вось не масавых, а пратэстаў пэўнай часткі насельніцтва, якія здарыліся ў жніўні.

— Ды масавых, уражвалі гэтыя пратэсты.

— Ну ўражвалі. Сорак-пяцьдзясят тысяч. У агульнай масе выбаршчыкаў гэта не так шмат».

Пра санкцыі

«Мы вельмі сур'ёзна ставімся да заяў аб тым, што плануецца чацвёрты пакет санкцый супраць шэрагу адчувальных галін нашай эканомікі. Будзем рэагаваць на гэтыя рэчы, каб нівеліраваць санкцыі. Не магу зараз казаць, якія гэта будуць меры, але ў нас ёсць вялікі вопыт жыцця пад санкцыямі, мы бачым, як некаторыя краіны і сёння жывуць пад санкцыямі, узяць той жа самы Іран, узяць эканамічную блакаду Кубы. Не хацелася б, каб абстаноўка і далей нагняталася, але мы лічым, што ў гэтай сітуацыі трэба выстаяць».

Пра НАТА

«Чаму НАТА, ваенны блок, спрабуе зрабіць заяву па Беларусі, у прыватнасці патрабуючы вызвалення нейкага абсалютна нязначнага для іх блогера? Калі вайсковы блок умешваецца ў падобнага роду палітычныя рэчы, чаго далей трэба чакаць? Што, танкі ўжо павінны ўваходзіць у Беларусь? Фактычна спрабуюць гэтай заявай падвесці сітуацыю пад нейкія дзеянні, якія пагражаюць свету. А далей НАТА павінна будзе адпаведным чынам рэагаваць на такога роду дзеянні, якія пагражаюць свету. Падаплёка зразумелая».

Супярэчлівыя выказванні пра суверэнітэт

«Праз санкцыі, праз спробы падтрымаць апазіцыю яны спрабуюць разбурыць нашу эканоміку, і гэта можа прывесці да знішчэння дзяржаўнасці краіны».

«Зразумела, што дзяржаўны суверэнітэт будзе захоўвацца. Больш за тое, сёння немагчыма ўжо адмовіцца ад незалежнай суверэннай дзяржавы Беларусь, таму што гэта ўкаранілася ў свядомасці народа, і дзяржаўны суверэнітэт грунтуецца на народным суверэнітэце. І гэта не толькі беларускі суверэнітэт, і іншых краін. Пры гэтым можна і трэба знаходзіць узаемапрымальныя формы для ўдзелу ў інтэграцыйных працэсах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0