«Бяспека для здароўя? Я не ведаю. Гэта асабістая прастора прэзідэнта. Купаўся ён ці не купаўся, я не маю на гэты конт ніякай інфармацыяй і не збіраюся ў гэтую асабістую прастору ўрывацца», — сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытанне, чаму Пуцін не далучыўся да Лукашэнкі, калі той купаўся ў Чорным моры.

Ён заўважыў, што ў суботу, 29 мая, Пуцін і Лукашэнка ў нефармальнай абстаноўцы працягнулі зносіны і разам здзейснілі марскую прагулку.

У пятніцу, 28 мая, Лукашэнка прыбыў у Сочы з рабочым візітам, дзе прайшлі двухбаковыя перамовы на найвышэйшым узроўні. Падчас сустрэчы Пуцін выказаў здагадку, што ў выхадныя будзе магчымасць выкупацца ў моры, бо будзе добрае надвор'е. 30 мая ў прэсе з'явіліся фатаграфіі з выявай беларускага палітыка, які купаецца ў моры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0