Грамадства

78-гадовую пенсіянерку аштрафавалі на 4350 рублёў за цюльпан на месцы гібелі Тарайкоўскага

16 мая Галіну Іванову затрымалі каля сімвалічнага мемарыяла на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага каля станцыі метро «Пушкінская».

— Якія ў вас падставы не давяраць суду?

— Ніякіх, але і даверу ніякага.

З гэтага дыялогу 31 мая пачаўся разгляд справы 78-гадовай Галіны Івановай у судзе Фрунзенскага раёна. Судовы працэс вяла суддзя Марыя Ярохіна, паведамляюць праваабаронцы.

16 мая пенсіянерку Галіну Іванову затрымалі каля мемарыяла Тарайкоўскага. Жанчыну абвінавацілі «ў пікетаванні, шляхам узняцця рукі ўверх і ўскладання аднаго цюльпана».

У рапарце ўчастковага Фрунзенскага РУУСа сказана, што пенсіянерка «ўздымала два пальцы ўверх каля дарогі, ускладала кветкі і махала праязджаючым машынам, чым парушыла закон аб масавых мерапрыемствах». За гэта «правапарушэнне» на жанчыну склалі пратакол па ч. 3 арт. 24.23 КаАП, бо гэта ўжо паўторнае затрыманне за год. Мінулым разам Галіну Герасімаўну затрымалі на Маршы пенсіянераў і аштрафавалі на 600 рублёў. Штраф спісалі з яе пенсіі.

Галіна Герасімаўна пракаментавала абвінавачванне:

— Я была адна. На Прытыцкага касілі траву, і там я знайшла цюльпан пухнаты. Я такіх прыгожых раней ніколі не бачыла, таму адразу захацела яго дадому забраць, але ён ужо да гэтага часу трохі падсох. У сметнік яго выкінуць рука не паднялася, таму я паклала яго да астатніх кветак каля дарогі і пайшла далей. Але мяне амаль адразу затрымалі. А дарэчы, ці ёсць закон, які забараняе класці кветкі?

Суддзя Ярохіна абурылася пытаннем і параіла спытаць у юрыстаў. Міліцыянт на судзе пацвердзіў, што асабіста бачыў, як пенсіянерка каля дарогі спрабавала прыцягнуць да сябе ўвагу кіроўцаў. Галіна Герасімаўна, слухаючы паказанні сведкі, смяялася і не разумела, як ён можа хлусіць, гледзячы ёй у вочы.

Заслухаўшы паказанні сведкі і праглядзеўшы матэрыялы справы, суддзя Марыя Ярохіна прыняла рашэнне аштрафаваць Галіну Іванову на 4350 рублёў (150 базавых).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі53

Меркаванніабмяркоўвайце!53

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі53

Меркаванніабмяркоўвайце!53

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць