Справу разглядала А Раманюк, абвінавачванне прадстаўляла Святлана Пасемка.
Вячаслава Уласевіча прызналі вінаватым у тым, што 3 красавіка 2021 года каля 5.25 раніцы ён у стане алкагольнага ап'янення зняў сцяг з будынка па вуліцы Леніна. Пасля ён пранёс яго на некаторую адлегласць і кінуў на зямлю, з-за чаго дрэўка зламалася на тры часткі і пашкодзілася палатніна: шкода склала 2 рублі 44 капейкі.
Затым каля 16-й гадзіны Уласевічу патэлефанавалі з Баранавіцкага ГАУС і запрасілі на сустрэчу: ён прыехаў, добраахвотна даў паказанні і напісаў яўку з павіннай. Яго затрымалі на трое сутак: з 3 па 6 красавіка.
У судзе Вячаслаў таксама прызнаў віну.
У апошнім слове Вячаслаў Уласевіч выбачыўся перад маці, прызнаў, што здзейсніў учынак па дурасці, і папрасіў не караць яго моцна.