Бо мясцовая міліцыя не можа выканаць усе правілы бяспекі, уведзеныя пасля выбуху ў Мінску 3 ліпеня 2008 году.

Упершыню за больш чым 20-гадовую традыцыю адзначэння Купалля на Свяцілаўскім возеры ў Баранавічах масавых гулянняў у ноч з 6 на 7 ліпеня не будзе.

Мерапрыемствы адмянілі з-за немагчымасці выканаць усе правілы бяспекі, уведзеныя пасля выбуху ў Мінску 3 ліпеня 2008 году. Згодна новых правілаў месца правядзення масавага мерапрыемства павінна быць агароджанае, а пропуск на яго павінен адбывацца раз кантрольна-прапускныя пункты выкарыстаннем ручных або стацыянарных металашукальнікаў. Паколькі ахапіць агароджай тэрыторыю Свяцілаўскага возера, дзе традыцыйна адзначаецца Купалле, у мэтах бяспекі жыхароў гораду гарвыканкам адмяніў купальскія масавыя гулянні.

Нагадаем, што на мінулым тыдні ў часе адмысловых вучэнняў баранавіцкія міліцыянты прапусцілі праз кантрольна-прапускны пункт на стадыён мужчыну, які нёс з сабой муляж выбуховага прыстасавання.

Паводле Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0