Верагодна, суд пройдзе заўтра ці паслязаўтра.

Ірыну будуць судзіць як фізічную асобу па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».

Ірыну Новік затрымалі сёння. У нядзелю па аналагічнай справе быў затрыманы галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота, але яго адпусцілі да суда. Пазней ён распавёў, што заведзена адміністрацыйная справа «за экстрэмізм», у панядзелак на сайце з'явілася навіна з ілюстрацыяй з вадзяным знакам аднаго з тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Ілюстрацыю хутка выдалілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0