Беларускія хакеісты вернуцца з ЧС на аўтобусе. Улады Беларусі не звярнуліся з запытам на вылет у Мінск
Зборная Беларусі, якая завяршыла выступленне на чэмпіянаце свету ў Рызе, вернецца дадому на аўтобусе, а не на самалёце з-за ўведзенай у Латвіі забароны на авіязносіны. Пра гэта паведаміў кіраўнік аргкамітэта чэмпіянату свету Эдгарс Бунціс
«Паколькі ўведзена забарона на палёты, зборная паедзе на аўтобусе», — сказаў функцыянер. Кіраўнік аргкамітэта ўдакладніў, што ў Рыгу зборная Беларусі прыляцела на самалёце.
Бунціс дадаў, што аргкамітэт чэмпіянату свету да апошняга моманту спадзяваўся, што яму ўдасца арганізаваць вылет у Мінск для беларускай зборнай. Для гэтага, паводле яго слоў, была неабходная афіцыйная просьба з боку беларускіх уладаў, аднак тыя з такім запытам не звярнуліся.
25 мая ўрад Латвіі ўвёў абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю.
Каментары