Кіраўнік рэспублікі ўзмацніў ціск на кіраўніка цэнтральнага банка, патрабуючы змякчыць палітыку насуперак высокай інфляцыі.

«Сёння я размаўляў з кіраўніком Цэнтрабанка. Зніжэнне працэнтных ставак абавязкова. Прыкладна да ліпеня і жніўня стаўкі могуць пачаць апускацца», — сказаў Эрдаган у інтэрв'ю дзяржаўнаму TRT.

Заявы Эрдагана прагучалі познім вечарам у аўторак, 1 чэрвеня, а ўжо ў сераду, 2 чэрвеня, турэцкая валюта на гэтым фоне страціла прыкладна тры працэнты: за даляр давалі 8,8 ліры, піша lenta.ru.

Bloomberg адзначае, што Эрдаган прытрымліваецца «неардынарных» поглядаў на тое, што больш нізкія стаўкі крэдытавання дапамогуць стрымаць інфляцыю: такая пазіцыя супярэчыць ацэнкам большасці цэнтральных банкаў у свеце.

Сярод валют новых рынкаў ліра сёлета адчувае сябе горш за астатнія. У сакавіку турэцкая валюта абвалілася амаль да гістарычнага мінімуму пасля таго, як Эрдаган звольніў кіраўніка цэнтральнага банка Наджы Агбалу пасля павышэння ключавой стаўкі. Новым старшынёй стаў Сахап Кавцыаглу, які выступаў супраць такой палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0