Адной з першых лакацый, дзе прайшлі здымкі, сталі прасторныя памяшканні забаўляльнага комплексу на вул. Купалы, 25. Тут здымалі масавую сцэну святкавання юбілею заслужанага спартсмена. Акцёры за сталамі прадстаўлялі гасцей, а ролю Мядзведзя сыграў вядомы расійскі артыст Яўген Сідзіхін, паведамляюць Мінск-навіны.

Мінск-навіны

Мінск-навіны

Рэжысёрам карціны выступае Андрэй Кудзіненка, раней які зняў фільмы «Акупацыя. Містэрыі», «Масакра», «Хард рэбут». Ён і Ксенія Вільчынская-Кржыжаноўская напісалі сцэнар.

Паводле сюжэта, маладым хлопцам трэба прайсці своеасаблівы квэст па жыццях легендарнага байца.

Мінск-навіны

Мінск-навіны

— Да кастынгу я зусім нічога не ведаў пра Аляксандра Мядзведзя, але пасля адбору пагрузіўся ў свет спорту, запісаўся ў секцыю барацьбы, дзе змагаўся з дагестанцамі. У выніку ў мяне скончыліся грошы на трэніроўкі, як калісьці ў самога Мядзведзя, і я працягнуў займацца ў простым спартзале, — распавёў аб падрыхтоўцы да ролі малады акцёр.

Плануецца, што «першая Кінавідэакампанія» ў 2022 годзе прадставіць публіцы як 8-серыйны фільм, так і поўнаметражную карціну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0