Па ХХІ конкурсе самых брыдкіх сабак, што прайшоў у Каліфорніі, абралі новага пераможцу. Ім стаў «хлопчык» па мянушцы Пабст.

Адзін з ягоных бацькоў — баксёр (сабака, а не прадстаўнік віду спорту).

Журы палічыла дастаткова непрыгожым прыкус сабакі, у выніку якога ніжнія разцы і іклы тырчаць вонкі. Мянушку Пабст сабака атрымаў на аналогіі з назвай амерыканскага бровару Pubst — маўляў, у пса – «піўны твар».

Гаспадар сабакі атрымае прыз 1 600 даляраў.

ctv.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0