Клапы пралезлі ўнутр адміністрацыйнага корпуса, хутчэй за ўсё, на зімоўку. Супрацоўніца нацыянальнага парку Ала Мілер прынесла насякомае навукоўцам проста ў руцэ. На працягу некалькіх дзён былі выяўлены і іншыя экзэмпляры. Усяго ў кастрычніку 2020 года было знойдзена чатыры асобіны амерыканскага хваёвага клапа (Leptoglossus occidentalis). Амаль адначасова, 20 кастрычніка 2020 года, гэтыя клапы былі заўважаныя ў Бярозе Брэсцкай вобласці, на сцяне будынка.

Самка амерыканскага хвойнага клапа (Leptoglossus occidentalis Heidemann, 1910) з Белавежскай пушчы.

У Еўропе амерыканскі хвойны клоп упершыню быў выяўлены ў Італіі ў 1999 годзе. У наш час ён акупаваў ужо вялікую частку Еўрапейскага кантынента.

У апошнія пяць гадоў пошук амерыканскага хвойнага клапа актыўна праводзіўся і на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў паўднёвай частцы (Брэсцкая і Гомельская вобласці), супрацоўнікамі НАН Беларусі па біярэсурсах, Беларускага і Баранавіцкага дзяржаўных універсітэтаў, Белавежскай пушчы, Беразінскага біясфернага запаведніка і інш.

Паводле даследчыкаў з іншых краін, амерыканскі хвойны клоп здольны пашкодзіць істотную долю насення хвойных раслін (ад 70% і вышэй, у залежнасці ад рэгіёна) і тым самым выяўляе важкую пагрозу натуральнаму аднаўленню хвойных лясоў.

Навукоўцы заклікаюць да далейшага пошуку амерыканскага хвойнага клапа, назірання за дынамікай і шляхамі яго рассялення па тэрыторыі краіны, а таксама лічаць неабходным вывучыць замежны вопыт па абмежаванні колькасці віду.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?