З пачатку ўзброенага канфлікту ў Ізраілі ХАМАС пачаў атрымліваць больш крыптавалюты ў выглядзе ахвяраванняў для фінансавання сваіх ваенных аперацый, піша The Wall Street Journal.

ЗША і ЕС вызначаюць ХАМАС, які кантралюе Сектар Газа, як тэрарыстычную арганізацыю. Міжнародныя санкцыі вымусілі ХАМАС некалькі гадоў таму шукаць метады фінансавання па-за межамі міжнароднай банкаўскай сістэмы. Крыптавалюты выгадныя ХАМАС яшчэ і тым, што транзакцыі могуць заставацца ананімнымі, і іх амаль не адсочваюць.

Прадстаўнік ХАМАС адмовіўся паведаміць, колькі менавіта крыптавалют атрымала арганізацыя, але адзначыў, што іх доля ў агульным бюджэце групоўкі расце.

ЗША сцвярджаюць, што прыхільнікі ХАМАС за апошнія гады перавялі сотні мільярдаў даляраў у арганізацыю.

Ваенныя сутыкненні, якія свет назіраў у мінулым месяцы, з’яўляюцца для ХАМАС каталізатарам для ахвяраванняў. Тэрарыстычныя арганізацыі традыцыйна выкарыстоўваюць у такі час заклікі, каб стымуляваць збор сродкаў.

У перыяд з 10 да 20 мая, калі адбыліся сутыкненні паміж ХАМАС і Ізраілем, на вэб-сайце alqassam.ps назіралася значнае павелічэнне трафіку, што сведчыць пра доўгую прысутнасць наведвальнікаў на сайце. Аlqassam.ps прапаноўвае навіны, інфармацыю пра групоўку і яе дзейнасць, а таксама парады, як правесці транзакцыі ананімна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0