У красавіку гэтага года супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы 38-гадовы грамадзянін Узбекістана, які падазраецца ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняй. Устаноўлена, што са снежня 2020 г. па студзень 2021 г. абвінавачаны неаднаразова гвалтаваў дзяўчынку.

Таксама аказалася, што ў маі 2016 г. ён у стане алкагольнага ап'янення здзейсніў аналагічныя дзеянні ў дачыненні да яшчэ дзвюх дзяўчынак.

Паводле інфармацыі следства, мужчына з'яўляўся выкладчыкам творчага гуртка, які наведвалі пацярпелыя. Дзякуючы гэтаму ён падтрымліваў прыяцельскія адносіны з іх бацькамі і нават неаднаразова бываў у іх у гасцях.

Мужчыну ўзялі пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0