Шэпелеў папрасіў прабачэння ў падпісчыкаў за доўгае маўчанне і патлумачыў, што, пакуль ён быў у Беларусі, «ад усяго ўбачанага і пачутага там» у яго не было эмацыйных сіл на сторыс.

«Падобна, уся тая інфармацыя, якая далятае да тых, хто, напрыклад, як я, жыве ў Маскве, аб тым, што адбываецца ў Беларусі, — гэта проста вяршыня айсберга. І ў рэчаіснасці ўсё складаней, страшней, цяжэй», — сказаў тэлевядучы.

Ён дадаў, што з'язджае з Беларусі з цяжкім сэрцам. «Жорстка, проста катастрофа, па-іншаму апісаць тое, што адбываецца ў Мінску, я цяпер не магу», — сказаў на заканчэнне Шэпелеў.

«Мінск быў для мяне як серыял «Сябры». Там заставаліся мае блізкія сябры юнацтва. Самыя шчаслівыя гады жыцця я правёў з ім. І нават з'ехаўшы, я заўсёды ведаў — яны там. Варта толькі прыехаць. Цяпер няма. Шасцёра ў эміграцыі. Вымушанай. З'ехала, збегла, схавалася за мяжой усё найбліжэйшае кола маіх людзей. Серыял скончыўся», — напісаў вядучы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?