Грамадства

«Прававы дэфолт перайшоў у катастрофу». Праваабаронцы падлічылі колькасць затрыманняў і крымінальных спраў за май

Усяго за перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў з паведамленняў МУС і спісаў праваабаронцаў вядома пра не менш за 35 243 затрыманні.

У маі ў калоніі Шклова паведамілі пра смерць 50-гадовага палітвязня Вітольда Ашурка

На сёння праваабаронцам вядомы 1231 фігурант крымінальных спраў палітычнага характару, пад следствам або ўжо асуджаны (+128 у параўнанні з 1 мая). Гэтая лічба няпоўная, бо пры такім маштабе валанцёры і СМІ няздольныя даведацца пра ўсе імёны. 

Вядома пра 689 зняволеных па крымінальных справах палітычнага характару (+136, было іх 553 па стане на 1 мая). 470 з іх праваабаронцы па выніках дэталёвага вывучэння спраў ужо прызналі палітвязнямі (+109, па стане на 1 мая было 361).

Усяго за май правабаронцы зафіксавалі 332 палітычна матываваныя затрыманні (у красавіку такіх было 304). Тут ёсць апісанне самых гучных затрыманняў, у тым ліку журналістаў.

«Прававы дэфолт перайшоў у катастрофу», — каментуе адзін з беларускіх праваабаронцаў.

Такім чынам, ад часу прэзідэнцкіх выбараў з паведамленняў МУС і спісаў праваабаронцаў вядома пра не менш за 35 243 затрыманні. Найбольш затрыманняў было 9-12 жніўня, а таксама ў кастрычніку і лістападзе, затрыманні працягваюцца дагэтуль. У лютым затрымлівалі не менш за 511 чалавек, у сакавіку — 1139 чалавек.

Усяго было зарэгістравана больш за 3000 «злачынстваў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем незаконных масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту», заявіў намеснік генпракурора Генадзь Дыско. Раней пра 2407 спраў «экстрэмісцкай накіраванасці», паведамляў 4 сакавіка старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, які пазней страціў сваю пасаду. Пад «экстрэмісцкай накіраванасцю» цяпер разумеюцца справы палітычнага характару.

Сярод сусветна вядомых беларускіх палітвязняў — Марыя Калеснікава, паплечніца Святланы Ціханоўскай. Яна праз адваката расказала, што яе спрабавалі сілай вывезці за мяжу, але яна на пагранічным шлагбауме парвала пашпарт. Разам з Ціханоўскай яна намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру за сваю ролю ў арганізацыі мірнага руху за свабодныя выбары і грамадзянскія правы.

За кратамі ўжо амаль год застаецца і муж Святланы Ціханоўскай, Сяргей.

Ужо амаль год у зняволенні застаюцца таксама такія апаненты Аляксандра Лукашэнкі, як Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец.

За кратамі — і грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Святлана Хершэ, віна якой у тым, што яна сарвала балаклаву з амапаўца, які затрымліваў мірных дэманстрантак.

Вялізнае абурэнне ў суседняй Польшчы выклікалі арышты дзеячаў інтэлігенцыі з ліку польскай нацыянальнай меншасці.

За кратамі знаходзяцца як мінімум 28 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ, некаторыя з іх — лаўрэаты нацыянальных і міжнародных журналісцкіх прэмій. Спынілі выхад практычна ўсе незалежныя газеты, незалежных ТБ і радыё ў краіне няма ад 1996 года. У маі быў закрыты самы папулярны інтэрнэт-партал краіны — Tut.by.

Цяжкія ўдары нанесеныя па акадэмічнай свабодзе. Па падліках супольнасці «Сумленныя людзі», з універсітэтаў за палітыку адлічаныя як мінімум 246 студэнтаў, звольнены 31 выкладчык. 12 студэнтаў і выкладчыкаў цяпер судзяць па крымінальнай справе за спробу арганізацыі забастоўкі.

Усяго па дапамогу да фондаў салідарнасці звярнуліся больш за 3100 звольненых па палітычных матывах. Гэта толькі частка ад агульнай колькасці звольненых.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі15

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Еўракамісія прапануе знізіць верхнюю мяжу цаны на нафту1

Telegram: Мы ніколі не раскрывалі прыватныя паведамленні трэцім асобам6

Да ветэранаў спецназа Паўлічэнкі прыязджаў незвычайны госць: беларус, але мусульманін3

Зніклі крыжы на могілках у Гудагаі

У Мінску разбураюць мурал на Машэрава, які летась «рэстаўравалі»1

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі80

У лесе пад Светлагорскам выратавалі сабаку, закапанага жыўцом8

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення6

У каго кантроль над данымі карыстальнікаў Telegram? Новае расследаванне13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі15

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць