Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗ) МУС Беларусі выявілі фінансавыя парушэнні пры добраўпарадкаванні Кобрына (Брэсцкая вобласць) у сувязі з падрыхтоўкай да правядзення кірмашу‑фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі‑2009».

Як паведамілі БелаПАН у ГУБАЗ, адзін з субпадрадчыкаў значна завысіў кошт будаўнічых і апрацоўчых матэрыялаў, што выкарыстоўваюцца для добраўпарадкавання гарадскіх аб’ектаў.

Выявіўшы парушэнні, супрацоўнікі ГУБАЗ накіравалі субпадрадчыку ліст з перасцярогай аб недапушчэнні закуплівання матэрыялаў па завышаных цэнах і рэкамендацыяй узгадніць цэны ва ўстаноўленым парадку, што і было выканана.

Пра парушэнні аператыўнікі праінфармавалі старшыню Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, які дадаткова накіраваў спецыялістаў для правядзення тэхнічнага агляду і кантролю за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, выдзеленых на правядзенне «Дажынак‑2009» у Кобрыне.

Як заявілі ў ГУБАЗ МУС, дзякуючы працы па кантролі за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў прадухілены эканамічны ўрон дзяржаве на 214 млн. рублёў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0