Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Грэцыі выпусціла ў суботу паведамленне, у якім гаворыцца пра забарону да 5 ліпеня на палёты беларускіх авіякампаній над паветранай прасторай Грэцыі, пасадку ў аэрапортах Грэцыі і ўказанні грэцкім авіякампаніям пазбягаць палётаў у раён палётнай інфармацыі Мінска.

З суботы 5 чэрвеня Еўрасаюз афіцыйна закрыў для ўсіх беларускіх самалётаў паветраную прастору і аэрапорты ЕС. Падставай для ўвядзення жорсткіх абмежавальных мер стала прымусовая пасадка ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, і затрыманне Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі.

Да паветраных санкцый таксама далучылася Украіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0