Фота з фэйсбука Андрэя Павелкі

Фота з фэйсбука Андрэя Павелкі

На форме змешчаны контур карты Украіны з Крымам. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу УЕФА.

Акрамя таго, на амуніцыю нанесены лозунг «Слава Украіне! Героям слава!». «Форма зборнай Украіны (і ўсіх іншых каманд) на чэмпіянаце Еўропы ўхвалена УЕФА ў адпаведнасці з Правіламі ў дачыненні да экіпіроўкі», — заявілі ва УЕФА.

Аб тым, што на форме зборнай выкарыстана выява паўвострава, стала вядома 6 чэрвеня. Форму прадставіў кіраўнік Украінскай асацыяцыі футбола Андрэй Павелка.

«Галоўным атрыбутам формы стане абярэг і сімвал, дарагі сэрцу кожнага ўкраінца. Гэта самы каштоўнае для ўсіх нас абрыс нашай краіны. Адзінай і непадзельнай Радзімы з Крымам, Данецкам, Луганскам, Кіевам, Дняпром, Львовам, Адэсай і ўсімі гарадамі і сёламі, дзе галоўнай мелодыяй з дзяцінства ёсць мелодыя нацыянальнага гімна», — адзначыў Павелка.

Фота з фэйсбука Андрэя Павелкі

Фота з фэйсбука Андрэя Павелкі

***

Чэмпіянат Еўропы па футболе стартуе ўжо ў гэту пятніцу. Ён пройдзе адразу ў 10 краінах (11 гарадоў). Украіна згуляе ў адной групе з Нідэрландамі, Аўстрыяй і Паўночнай Македоніяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0