Гарачае водазабеспячэнне ў Мінску 3, 4 і 5 ліпеня ўключаць усім спажыўцам.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Мінгарвыканкама, пра гэта 29 чэрвеня на аператыўнай нарадзе паведаміў генеральны дырэктар РУП "Мінскэнерга" Аляксандр Юртаеў.

Паводле яго слоў, зараз на рамонце знаходзяцца 44 з 94 цепламагістраляў. На 38 участках работы ўжо завершаны. Сярэдні тэрмін адключэння гарачай вады склаў 12—13 дзён.

Як паведамілі ў дыспетчарскай УП "Мінсккамунцепласеці", уключаць гарачую ваду тым, у каго яна адключана, і не пачынаць гэтымі днямі планавае адключэнне ўжо стала традыцыяй на Дзень Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?