Беларускую трыятланістку Валянціну Зелянкевіч падчас трэніроўкі на ровары ў Маскве збіла машына
У спартоўкі дыягнаставалі пералом сківіцы са зрухам у трох месцах, таксама ў яе выбітыя і раздробленыя зубы.

Валянціне зашылі падбародак, але спатрэбіцца аперацыя — ёй усталююць металічныя пласціны ў сківіцу.
Зелянкевіч падтрымала пратэсты пасля выбараў і была вымушана з’ехаць з Беларусі.

Каментары