«Памятаеце размову прэзідэнта Беларусі з першым прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Абішавічам Назарбаевым? Яна адбылася ў сярэдзіне красавіка. Дык вось пытанне вызвалення некаторых дзеячаў беларускага Саюза палякаў абмяркоўвалася менавіта тады. І менавіта Нурсултан Абішавіч за іх прасіў, пасля чаго было прынята гэтае рашэнне. А вось на польскай гэтае пытанне прэзідэнт Беларусі не абмяркоўваў ні з кім і ніколі», — заявіла Наталля Эйсмант.

Нагадаем, тры з пяці зняволеных у Беларусі палякаў былі вывезеныя ў Польшчу.

Гэта палітзняволеныя Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская ды Ганна Панішава.

Вярнуцца ў Беларусь яны цяпер не могуць. На мяжы ім далі падпісаць адпаведныя паперы.

За кратамі застаюцца Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут. Паводле непацверджанай інфармацыі, ім прапаноўвалі вызваленне ў абмен на вываз з Беларусі, але яны адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0