У самым пачатку працэсу 4 чэрвеня дзяржаўны абвінаваўца хадайнічаў, каб працэс прайшоў у закрытым рэжыме, патлумачыўшы, што сведкамі па справе будуць праходзіць людзі, якія замяшаныя ў іншым эпізодзе «справы лялек». Суддзя задаволіў хадайніцтва — пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, мужчыну прызналі вінаватым у вырабе і спаленні лялек. Як да гэтага стала вядома ад адной з фігурантак справы, якая пакінула Беларусь, Лукашэвічу ставілі ў віну спаленне лялек у пустэльным месцы паміж Магілёвам і вёскай Гаі.
Магілёўца з 2 сакавіка ўтрымлівалі пад вартай. Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яго палітвязнем.