На чыгуначным вакзале Мінска з 10 чэрвеня запрацуе лабараторыя па тэсціраванні на COVID-19 пасажыраў цягнікоў.

Даследаванні будуць праводзіць у левым крыле будынка вакзала з боку гасцініцы па папярэднім запісе. Запіс на тэсціраванне адкрываецца па пятніцах з 9:00 на шэсць дзён наступнага тыдня (акрамя нядзелі). Напрыклад, у пятніцу, 11 чэрвеня, а 9:00 адкрыюць запіс на тыдзень з 14 па 19 чэрвеня.

Рэжым працы лабараторыі на тэрыторыі вакзала: з панядзелка па пятніцу — 9:00-18:00, у суботу — 9:00-12:00 з тэхнічным перапынкам з 12:00 да 13:00.

Для правядзення даследавання трэба падаць копію пашпарта (старонка з прапіскай, старонкі 31-33), копію білета або іншага дакумента, які пацвярджае выезд, і квітанцыю аб аплаце паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0