Tut.by выбраў галоўнае.
Законам уведзена крымінальная адказнасць:
— за экстрэмізм: стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім, падрыхтоўку да ўдзелу, фінансаванне такой дзейнасці і садзейнічанне ёй;
— за неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
— за незаконныя збор і распаўсюджванне асабістых даных.
Больш жорсткай будзе адказнасць:
— за забойства супрацоўніка міліцыі або вайскоўца;
— за гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да сілавікоў і суддзяў;
— за супраціў супрацоўнікам міліцыі;
— за публічную абразу прадстаўніка ўлады;
— за арганізацыю беспарадкаў альбо ўдзел у іх;
— за публічныя заклікі да правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў;
— за наўмыснае блакаванне дарог, што пацягнула вялікую шкоду.
Таксама павялічаны тэрміны за ўхіленне ад выплаты падаткаў: да сямі гадоў за злачынства, якое прычыніла шкоду ў буйным памеры (было да трох гадоў), да 12 гадоў — у асабліва буйным (было да сямі).
З раніцы паведамлялася, што папраўкі ўступяць у сілу праз тры месяцы. Насамрэч яны ўступяць праз 10 дзён
Асноўныя змены ўступаюць у сілу праз 10 дзён