«Пакуль гэта самае надзейнае сведчанне таго, што шматклеткавыя жывыя істоты могуць пражыць дзясяткі тысяч гадоў у стане, калі іх абмен рэчываў спыняецца практычна цалкам», — сказаў адзін з аўтараў даследавання, навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-хімічных і біялагічных праблем глебазнаўства РАН Станіслаў Малявін.
Навукоўцы ажывілі чарвякоў, якія жылі 24 тысячы гадоў таму
Расійскім біёлагам удалося ажывіць некалькіх чарвякоў-калаўротак, якія больш за 24 тысячы гадоў таму апынуліся ў вечнай мерзлаце на ўсходзе Якуціі, піша ВВС.