Фота Reuters

Падчас штогадовай канферэнцыі кампанія Apple прэзентавала сэрвіс iCloud Private Relay, які хавае IP-адрас карыстальніка падчас наведвання ім сайтаў. Гэта ўскладняе адсочванне людзей у інтэрнэце.

Калі карыстальнік уключае функцыю iCloud Private Relay, то трафік спачатку дасылаецца на сервер Apple, дзе IP-адрас выдаляецца, а затым перанакіроўваецца на другі сервер, які абслугоўваецца пабочным аператарам. На другім серверы карыстальніку прызначаецца часовы IP-адрас.

Apple адзначыла, што функцыя не будзе працаваць у Беларусі, Казахстане, Кітаі, Калумбіі, Егіпце, Саудаўскай Аравіі, Туркменістане, Угандзе і Філіпінах, паведамляе The Reuters.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?