Грамадства

Жыхарку Калодзішчаў арыштавалі на 6 сутак за БЧБ-стужкі на дрэвах. У яе канфіскавалі кнігу Святланы Алексіевіч

Жыхарку Калодзішчаў арыштавалі на 6 сутак за БЧБ-стужкі на дрэвах. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі кнігу Святланы Алексіевіч, паведамляюць праваабаронцы.

Каля 16:30 4 чэрвеня 36-гадовая жыхарка Калодзішчаў Наталля Івяндзікава ехала на працу. Але па дарозе яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі і разам з ёй паехалі дадому для правядзення ператрусу. Восем супрацоўнікаў праводзілі яго без панятых на працягу дзвюх з паловай гадзін. У Наталлі канфіскавалі ўсю тэхніку, у тым ліку і тэхніку мужа, на якой ён працуе. Акрамя тэхнікі ў жанчыны канфіскавалі кнігу Святланы Алексіевіч і БЧБ-стужкі. Адзін з супрацоўнікаў «бегаў па хаце і крычаў: «Дзе сцяг, дзе сцяг?» Але БЧБ-сцяг так і не знайшлі. У РАУСе на Наталлю склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне».

Падставай для затрымання і ператрусу сталі БЧБ-стужкі, якія, па словах міліцыянера «Неўскага», Наталля развешвала на дрэвы а 6-й раніцы 4 чэрвеня. Міліцыянер «Неўскі» асабіста з'явіўся 7 чэрвеня ў суд Мінскага раёна, каб сведчыць супраць жанчыны. Ён сцвярджаў, што «бачыў Івяндзікаву раніцай на месцы здзяйснення правапарушэння, але не фатаграфаваў яе дзеянні і правапарушэнне не спыняў». Якое адзенне было на жанчыне, сведка не памятае, але «лёгка яе апазнаў».

Наталля сваю віну не прызнала, бо а 6-й раніцы спала і нікуды не выходзіла з хаты. Гэтыя паказанні ў якасці сведкі пацвердзіў і яе муж. Але суддзя Вадзім Казей палічыў віну жанчыны цалкам даказанай і арыштаваў Наталлю на 6 сутак.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе8

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта2

«Шанцы адкрыць візу гэтым летам яшчэ ёсць». Як справы з шэнгенам у разгары сезона адпачынкаў

Як Ядзвігін Ш. смажыў у рэдакцыі скваркі і чаму ложак Купалы нагадваў дохлага вярблюда. Івулін і Астапеня знялі захапляльны фільм пра «Нашу Ніву»8

Беларускі знішчальнік спрабаваў збіць беспілотнік у Рэчыцкім раёне

Ратуючыся ад алкаголю, паэт Круткін пабываў у дзіўным рэхабе — малітвы, пад'ём сярод ночы і забарона на размовы з роднымі14

Шоу ці дыпламатыя? Чаму кіраўнік Албаніі рэгулярна становіцца на калена перад прэм'ерам Італіі Мелоні?3

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці29

Пад Шчучынам 77-гадовая бабуля стала мамай для буслянят пасля ўрагану

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць