Адзначаецца, што санкцыі ў дачыненні да іх будуць ужытыя ў найбліжэйшыя дні.

«Разам з Еўракамісіяй мы пачалі падрыхтоўку эканамічных санкцый. Гэтыя санкцыі будуць прынятыя падчас наступнай сустрэчы Рады міністраў ЕС па замежных справах адносна крытычна важных сектараў беларускай эканомікі», — сказаў Барэль на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу.

Ён нагадаў, што прымяненне такіх эканамічных санкцый адносіцца да кампетэнцыі краін-членаў, і выказаў надзею, што іх прадстаўнікі будуць адзінымі ў гэтым пытанні.

Барэль таксама адзначыў, што ЕС падрыхтаваў эканамічны пакет у памеры 3 мільярдаў еўра для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0