Паведамляецца, што людзі называюць сябе «прадстаўнікамі Чырвонага крыжа», кажуць крыніцы «Нашай Нівы».

У самой арганізацыі абвяргаюць сваю датычнасць да гэтага.

«У нас няма доступу ўнутр турмаў, нас не пускаюць да зняволеных. Мы аказваем толькі гуманітарную дапамогу. Чырвоны Крыж можа перадаваць сродкі гігіены, ваду, ежу, кнігі. Мы пакідаем рэчы адміністрацыі, і яны ўжо размяркоўваюць. Але нашы прадстаўнікі не могуць гутарыць са зняволенымі», — патлумачылі «Нашай Ніве» ў прэс-службе Чырвонага Крыжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?