«Ён сустрэўся з адвакатам толькі 8 чэрвеня. Да гэтага месяц не давалі магчымасці для такой сустрэчы, рабілі з мужам, што хацелі. Да гэтага я сама ездзіла разам з адвакатам у калонію — начальнік проста адмовіўся яго пускаць без тлумачэнняў, — кажа жонка Анішчука. —

Цяпер праз адваката Арцём перадаў, што глытаў металічныя прадметы ў знак пратэсту. Якія канкрэтна — не ведаю. Пасля яго вазілі на МРТ і зноў вярнулі ў калонію. Са здароўем, кажа, усё нармальна, усё выйшла «натуральным шляхам».

Але ж муж кажа, што яго катавалі, пагражалі расправай з сям’ёй. Яму не даюць ручку і паперу, а калі даюць, то прымушаюць пісаць адмовы ад сустрэчы з адвакатам, таксама прымушаюць пісаць лісты сваякам, у якіх ён паведамляе, што нібыта ўсё добра. Насамрэч усё напісанае было пад дыктоўку адміністрацыі калоніі. Акрамя гэтага, праводзіліся «допыты» без следчага, але з прысутнасцю нейкіх чатырох чалавек у памяшканні».

Акрамя таго, на Анішчука ўжо ў калоніі завялі справу па артыкуле 411 — «Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0