Пчол, якія пасяліліся на коле агляду ў парку Горкага, сабралі з дапамогай пыласоса
У нядзелю ў мінскім парку Горкага спыніўся галоўны атракцыён — кола агляду. Туды прыляцеў рой пчол, таму яго спынілі за пяць гадзін да закрыцця парку.
Першапачаткова пчолам далі магчымасць самастойна пакінуць кола агляду. Пагатоў у панядзелак у парку быў выходны дзень, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Большая частка зляцела, аднак да аўторка там заставалася яшчэ траціна рою, таму ў сітуацыю вымушаныя былі ўмяшацца супрацоўнікі МНС.
Падраздзяленне прыбыло туды ўвечары. Спатрэбіліся каленчаты пад'ёмнік для вышыні да 35 м, ахоўны касцюм пчаляра і пыласос. Выратавальнік падняўся на атракцыён і сабраў пчол з дапамогай спецтэхнікі.
Пчол выпусцілі жывымі як мага далей ад дзіцячага парку, а паражніны ў канструкцыі запоўнілі мантажнай пенай. Работнікам парку параілі яшчэ пару дзён прыглядаць за колам.
Сёння атракцыён будзе працаваць па звычайным раскладзе.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары