Пасля галасавання курс біткойна вырас больш чым на 5%, вышэй за 34 тысячы даляраў за манету, паведамляе meduza.io.

Сальвадор стаў першай краінай, што легалізавала біткойн для паўсядзённага выкарыстання. Біткойн стануць выкарыстоўваць нароўні з далярам ЗША — афіцыйнай валютай Сальвадора.

У законе сказана, што курс біткойна да даляра будзе свабодна фармаваць рынак. Усе цэны будуць пазначаныя ў біткойнах, жыхары Сальвадора змогуць выкарыстоўваць крыптавалюту пры аплаце падаткаў.

Значную частку эканомікі Сальвадора складаюць грашовыя пераводы ўраджэнцаў гэтай краіны, якія паступаюць з іншых краін. У 2020 годзе ў краіну перавялі 5,9 мільярда даляраў, што адпавядае прыкладна 22% ВУП Сальвадора.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?