«Следчы мае права дазваляць спатканні блізкім сваякам і членам сям'і з асобай, якая знаходзіцца пад вартай, … аднак наданне вам спаткання ў гэты момант уяўляецца немэтазгодным», — гаворыцца ў адмове, падпісанай следчым Дзмітрыем Ганчарыкам.

Дакумент апублікавала ў сябе ў фэйсбуку жонка палітвязня Андрэя Пачобута Аксана. Аб спатканні прасіла і дачка Андрэя Яна.

Раней стала вядома, што актывісты Саюза палякаў Беларусі і лідары інтэлігенцыі польскай нацыянальнай меншасці Андрэй Пачобут і Анжаліка Борыс адмовіліся ад вызвалення ўзамен за згоду пакінуць радзіму. У той жа час тры іншыя польскія актывісткі гэтай магчымасцю скарысталіся. Пазней прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі расказала, што з просьбай аб вызваленні палякаў да яго звяртаўся былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Андрэй Пачобут знаходзіцца ў турме №8 горада Жодзіна.

Па выніках вывучэння ягонай справы праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?