У сувязі з рэпетыцыяй ваеннага парада 30 чэрвеня на некаторых вуліцах Мінска будзе абмежаваны рух транспарту, паведамілі ва УДАІ Мінгарвыканкама.

З 19.00 да 20.00 уводзіцца абмежаванне руху на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Астрашыцкая да вуліцы Сурганава ў абодвух напрамках.

З 19.30 да 20.30 — на вуліцы Сурганава ад праспекта Незалежнасці да скрыжавання вуліц Арлоўская і Карастаянавай.

З 19.30 да 20.30 — на вуліцы М.Багдановіча ад вуліцы Някрасава да вуліцы Я.Купалы.

З 19.30 да 3.00 — на праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева з перыядычным адкрыццём руху па праспекце Пераможцаў у раёне перасячэння з праспектам Машэрава. Рух трамваяў па праспекце Машэрава абмежаваны не будзе.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху выключыць гэтыя ўчасткі вулічна‑дарожнай сеткі са свайго маршруту, паведамляе БелаПАН.

***

КП у Беларуcі піша ў сённяшнім нумары, што танкі сапсавалі новы асфальт у Мінску.

Прычым на вуліцы Сурганава яго паклалі два тыдні таму. Але ўжо ў мінулыя выходныя падчас рэпетыцыі параду цяжкая тэхніка яго безнадзейна сапсавала. Асфальт патрэскаўся, і салдаты ў вёдры збіралі яго кавалкі.

Тым часам адзін кіламетр якаснай дарогі каштуе 1 мільён даляраў паведамляе Камсамолка. У аддзеле дарожнай службы УДАІ Мінгарвыканкама уцямныя каментары даваць адмовіліся.

 Асфальт на Сурганава.

Асфальт на Сурганава.

 А гэта - на праспекце Машэрава.

А гэта - на праспекце Машэрава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0