«Тыя санкцыі, якія цяпер зрабілі для нас еўрапейцы, — гэта такі «бяззубы ўкус». Нібы непрыемна і гідліва, але не балюча», — падкрэсліў Арцём Сікорскі.

Паводле яго слоў, ЕС у першую чаргу стварыў праблему для звычайных грамадзян, прычым для жыхароў розных краін, не толькі Беларусі. «Вядома, санкцыі — гэта на шкоду. Прытым шкоду для ўсіх бакоў. Але сказаць, што сітуацыя катастрафічная… Фактычна абстаноўка ў авіяцыі цяпер такая, як была ў 2020 годзе, калі пачаўся каранавірус», — сказаў дырэктар дэпартамента.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?