Пра гэта дзяўчына паведаміла ў сваім instagram. Мяркуючы па усім, яны ў Кіеве.

Фота з інстаграма

«7 чэрвеня я магла б ехаць на могілкі да бацькі, які памёр роўна год таму, але замест гэтага я складаю ўсё сваё жыццё ў адзіны чамадан і тэрмінова з'язджаю з дому», — напісала яна ў сацыяльных сетках.

Паводле яе слоў, сям'і прыйшлося з'язджаць хутка: без тэлефона і камп'ютара, рабочых дакументаў і банкаўскіх карт, нават без развітальнай запіскі.

«І без плана… бо за 29 гадоў не думала пра ад'езд і заўсёды ўпэўнена казала, што я застаюся жыць у Беларусі, каб свае сілы і таленты ўкладваць у яе. (…) Цяпер я не магу жыць дома, але, спадзяюся, толькі часова».

2 чэрвеня дадому да сям'і прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі ДФР, а Дзяніса Дудзінскага забіралі на допыт.